Ой, жнiво, ой, жнiво,мы святкуем усе яго.
Ой, жнiво,жнiво,жнiво,(ляцi голас за сяло) (2 р.)
Ляцi голас над палямi, над высокiмi лясамi,
Абвясцi увесь родны край пра багаты ураджай.(2р.)
З Богам той заусёды у згодзе,
Хто працуе у агародзе,
У таго багаты стол,
Ёсць усё тут на засол.
Буракоу, капусты мора,
Агуркоу i памiдорау.
Перац,морква з кабачкамi,
Зелянец гарох стручкамi,
Бульба смачная на дзiва
I цыбуля урадзiла.
Боб, часнок, укроп, салаты,
(Ох!)Ураджай у нас багаты(2 р.)
З Богам той заусёды ладзiць,
Хто рацуе у сваiм садзе,
У таго i смачны квас,
Ёсць усё тут пра запас.
Ёсць i вiшнi, i калiна,
Грушы, яблыкi, малiна.
I крыжоунiк, i парэчка
Маюць тут сваё мясцечка.
Мноства слiу i абрыкосау
I рабiна у госцi просiць.
Веткi чорныя смуроды,
(Ох!) Усё у нашым садзе родзiць.(2 р.)
З Богам той заусёды у долi,
Хто працуе у чыстым полi.
У таго ёсць на абед
Смачны i духмяны хлеб.
У каго душа адкрыта,
Намалот ён мае жыта.
Працавiты i араты,
Узрасцiу ячмень вусаты.
Лён, пшанiцу i авёс
Мы вязём за возам воз.
З проса, з грэчкi варым кашу,
(Ох!) Дзякуем зямельку нашу.
Ой, жнiво, ой, жнiво,мы святкуем усе яго.
Ой, жнiво,жнiво,жнiво,(ляцi голас за сяло) (2 р.)
Ой, жнiво, ой, жнiво,мы святкуем усе яго.
Ой, жнiво,жнiво,жнiво,(дзякуй Богу за яго).(2р.)
Аминь!
Август 2015 г.
|