[ ! ] версия для печати
Мая Беларусь, краіна мая!
Квітнееш усё болей і болей.
Мы ж ведаем, кожны, пра горкі твой лёс,
Ты зведала цяжкую долю.
Цябе рабавалі, тапталі цябе
Варожыя цяжкія боты.
Змагалася ты за жыццё ў барацьбе,
Нясла на сабе ўсе турботы.
Бяскрайнія нівы, палі і лугі,
Багацце лясоў і далінаў.
Таму, хто пражыў ужо нямала гадоў,
Бярэдзяць душу ўспаміны.
Радзіма мая, мая Беларусь!
Ты родны наш кут і прытулак.
Надзеяй жыві, што не ўбачым бяды,
Хай будзе ўсё гэта ў мінулым.
Я ўдзячна таму, хто даўно ўзрасціў
Мае карані ў Беларусі.
Радзіма мая! Айчына мая!
Што-дня за цябе я малюся.
Табе дараваў сам Гасподзь назаўжды
Усіх красак адценні ў прыродзе.
З наказам такім, каб яе бераглі,
Жылі каб з прыродай у згодзе.
Магутныя рэкі, азёр сінява,
У якіх адбіваюцца зоркі.
Прыемна прайсці басанож па траве,
У якой зіхацяць краскі-зёлкі.
Чаруюць сваім хараством матылькі,
Вакол прыгажэюць палеткі.
Плятуть павуцінку сваю павучкі-
Дзівоснай работы сурвэткі.
А колькі багатых дароў у цябе,
Запоўнены рынкі і крамы.
Таму, што наш Бог шчыра любіць людзей,
Таму, што заўсёды Ён з намі.
Мая Беларусь, зямелька мая!
Спрадвеку карміла, паіла.
Квітней, багацей, надзяляй нас дабром,
Напоўнена Божай ты сілай.
Мы рады ўсяму і ўдзячны Яму
За спелыя нівы з хлябамі.
Гародніны поўна, а разам з усім
Лясы нас частуюць грыбамі.
Хто можа злічыць, што даруе нам Бог?
За гэта і я не бяруся.
Мы дзякуй Яму ўзнясём да нябёс,
Мы, дзеці зямлі беларусаў.
За тое, што маем, за тое, што ёсць,
Мы вочы ўзводзім да неба.
Мы шчыра ўдзячны Яму кожны дзень,
Што маем прысмакі да хлеба.
Яно, наша неба, нас маніць заўжды.
Туды свой пагляд мы кіруем,
Дзе вечна жывы і адзіны ёсці Бог
І ён свой народ узгадуе.
Амінь!
Верасень 2013 год.
Прочитано 2469 раз. Голосов 0. Средняя оценка: 0
Дорогие читатели! Не скупитесь на ваши отзывы,
замечания, рецензии, пожелания авторам. И не забудьте дать
оценку произведению, которое вы прочитали - это помогает авторам
совершенствовать свои творческие способности
Отзывы
читателей об этой статье
Написать отзыв
Форум
Отзывов пока не было. Мы будем вам признательны, если вы оставите свой отзыв об этом произведении.
www.ForU.ru
- (c) Христианская газета Для ТЕБЯ 1998-2012 -
, тел.: +38 068 478 92 77
Рамочка .ру - лучшее средство
опубликовать фотки в сети!
Надежный хостинг : CPanel + php5 + MySQL5 от $1.95
Hosting